Google Chrome

Google Chrome
Распрацоўка Google
Апошняя вэрсія 103.0.5060.114 (4 ліпеня 2022 г.[1])
Напісаны на C++, Асэмблер
АС Microsoft Windows
Mac OS X
Linux
Тып браўзэр
Ліцэнзія BSD
Афіцыйная старонка google.com/chrome

Google Chrome — браўзэр з адкрытым кодам, распрацаваны кампаніяй Google, для адлюстраваньня інфармацыі выкарыстоўваецца рухавік WebKit, распрацаваны для браўзэра Apple Safari на аснове KHTML. Першая публічная бэта-вэрсія для Microsoft Windows выйшла 2 верасьня 2008 году. Браўзэр распаўсюджваецца на ўмовах адмысловай ліцэнзіі EULA. Частка кода браўзэра, або ўвесь код адкрыты пад назвай «Chromium» пад ліцэнзіяй тыпу BSD і іншымі. Афіцыйны пераклад існуе на больш як 30 моваў, аднак не на беларускую, хоць саматужны пераклад на беларускую мову зрабілі 4 верасьня 2008 году[2].

  1. ^ Abdul Syed (4 ліпеня 2022) Stable Channel Update for Desktop (анг.) Chrome Releases
  2. ^ Google Chrome — ужо і па-беларуску// Наша Ніва. 4 верасьня 2008

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Nelliwinne